Беларуская Служба

Дональд Туск абраны лідарам «Грамадзянскай платформы» –  буйнейшай апазіцыйнай партыі

24.10.2021 13:43
У ходзе нацыянальнага партыйнага плебісцыту за адзінага кандыдата Туска было пададзена 11 474 галасы (97% усіх галасоў).
Lider PO Donald Tusk podczas konferencji prasowej, przed głosowaniem w wyborach na przewodniczącego partii
Lider PO Donald Tusk podczas konferencji prasowej, przed głosowaniem w wyborach na przewodniczącego partiiPAP/Adam Warżawa

Былы прэм'ер-міністр Дональд Туск быў абраны новым старшынём «Грамадзянскай платформы» – найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Польшчы. Выбары праходзілі ў суботу ў аддзяленнях партыі па ўсёй краіне.

Туск атрымаў больш за 97% усіх галасоў. У ходзе нацыянальнага партыйнага плебісцыту за адзінага кандыдата Туска было пададзена 11 474 галасы. Супраць яго прагаласавалі 253 чалавекі.

Былы высокапастаўлены чыноўнік Еўрапейскага Звязу і сузаснавальнік «Грамадзянскай платформы» выконваў абавязкі старшыні партыі з ліпеня. Выбары былі прызначаныя, нягледзячы на тое, што тэрмін паўнамоцтваў Барыса Будкі меў скончыцца ў студзені 2022 года. Аднак прадстаўнікі «Грамадзянскай платформы» вырашылі правесці выбары новага лідара раней, бо ў кастрычніку адбыліся выбары на ўсіх узроўнях улады ўнутры партыі.

Дональд Туск займаў пасаду прэмʼер-міністра Польшчы з 2007 да 2014 года. Затым быў старшынёй Еўрапейскай рады. У 2019 годзе Туск узначаліў Еўрапейскую народную партыю - найбуйнейшай групоўку ў Еўрапейскім парламенце.

pap/эж


Былы прэм’ер Дональд Туск вяртаецца на польскую палітычную сцэну

03.07.2021 12:04
У Варшаве праходзіць паседжанне Нацыянальнай рады «Грамадзянскай платформы» з удзелам былога прэм'ера Дональда Туска.

Дональду Туску прапануюць прадаць майкі з надпісам «Канстытуцыя»

08.10.2021 12:50
Пасля вердыкту Канстытуцыйнага суду, былы кіраўнік Еўрапейскай рады, заклікае палякаў на дэманстрацыю, абараняць «еўрапейскую Польшчу».